Лидерка демократических сил нашей страны Светлана Тихановская поздравила беларусов с Новым годом. В видеообращении приняли участие в том числе Мария Колесникова, глава НАУ Павел Латушко, Павел Северинец.
«У дзяцінстве на Новы год мы часта ладзілі гульню: што я вазьму ў наступны год, а што пакіну ў мінулым. Запісвалі гэта на паперках — часам смешнае, часам сур’ёзнае.
Кепскае — рвалі на шматкі ці адкладвалі ў канверт, — отметила в поздравлении Светлана Тихановская. — І нам здавалася: у новым годзе ўсё стане лепш і прасцей, а ўсе праблемы застануцца ў мінулым. Цяпер мы ведаем: кожны год розны. У ім заўсёды ёсць добрае — але разам з ім прыходзяць і новыя выпрабаванні».
Лидерка демократических сил сказала, что оставила бы в 2025 году пустые споры, разногласия, обиды, которые разделяют беларусов.
«Брахню з тэлеэкранаў, амаральную ваенную прапаганду, ура-патрыятызм і бясконцы пошук ворагаў. Арышты, звальненні, абсурдныя забароны ўладаў і „заканатворчасць“ — якая не мае нічога супольнага з законам. Усю тую несправядлівасць, якую адчувае кожны беларус», — перечислила Тихановская, что еще хотела бы оставить в 2025 году.
«Рэжым гэта ўсё робіць, каб утрымацца. Сённяшняя ўлада няздольная нічога даць людзям, а толькі забірае, — отметила лидерка демократических сил. — І канешне, як і многія беларусы, у мінулым я хацела б пакінуць пасінелыя пальцы аднаго дзеда, але здаецца, яны ўсё яшчэ чапляюцца і збіраюцца з намі ў новы год».
При этом в 2026 год Светлана Тихановская хочет взять важные дела, которые нужно продолжать.
«Тое, што робяць нашы праваабаронцы, падтрымліваючы тых, хто трапіў у бяду. Журналісты, якія даносяць праўду. Людзі культуры, якія зберагаюць нашу мову, памяць, нацыянальную ідэнтычнасць. Настаўнікі, што вучаць дзяцей думаць. Дактары, якія ратуюць жыцці. Прадпрымальнікі, якія знаходзяць рашэнні і даюць перспектыву. Рабочыя, якія ствараюць наш дабрабыт. Людзі зямлі, якія кормяць краіну. Вы ўсе патрэбныя Беларусі», — отметила Светлана Тихановская.
Она добавила, что в детстве многие ждут чуда, но теперь она его не ждет.
«Я ведаю, што цуды не падаюць з неба. Іх ствараюць людзі, мы з вамі. Таксама і праблемы не знікаюць самі. Іх трэба вырашаць. І ў асабістым жыцці. І на ўзроўні ўсёй краіны, — добавила Светлана Тихановская. — А яшчэ мы загадвалі слова, якое мусіць стаць галоўным у новым годзе. Маё слова году — надзея. Хтосьці па-ранейшаму суцяшае сябе: „Затое ў нас няма вайны“. Але дроны працягваюць лётаць у нашым небе. Будуюцца ваенныя заводы, снарады для краіны-агрэсара. Размяшчаюць „Арэшнік“ і ядзерную зброю — ператвараючы Беларусь у ваенную мішэнь. Улады ўсё больш заганяюць краіну ў ізаляцыю і правакуюць суседзяў на закрыццё межаў».
Как отметила Светлана Тихановская, «за агрэсіўнымі дзеяннямі рэжыму — свет не бачыць самае каштоўнае, што ёсць у Беларусі».
«А гэта — людзі. Міралюбныя, таленавітыя, смелыя. Якія супраць вайны, не прымаюць гвалту і хочуць проста нармальна жыць. Дык вось маё слова года — надзея, надзея, што скончыцца вайна — гэтая несправядлівая, разбуральная вайна, — добавила Светлана Тихановская. — Спыняцца абстрэлы. Сем'і ўз'яднаюцца. Вернецца мір ва Украіну, і Беларусь нарэшце перастане быць закладніцай тыранаў. І нам з вамі трэба быць да гэтага падрыхтаванымі. Нам не патрэбныя начальнікі ці „старэйшыя браты“, якія ведаюць, як лепш. Беларусы самі здольныя разабрацца і пабудаваць краіну для жыцця».
Лидер демократических сил Беларуси поблагодарила всех беларусов, которые не предали свои принципы, ценности и убеждения.
В видеообращении также приняла участие Мария Колесникова.
«Не все наши планы сбываются. Недавно я получила 80 рублей своей зарплаты, пошла в тюремный магазин и купила сгущенку, чтобы сделать из нее праздничный новогодний торт. Мы с девчонками собирались накрыть на стол, пить чай, разговаривать. Я бы думала о своей семье и знала, что они вспоминают меня в этот момент. Как и каждый предыдущий Новый год в тюрьме», — отметила Мария Колесникова.
Она добавила, что сейчас обнимает своих сестру и отца, а «сгущенка осталась в колонии».
«А я знаю, что если все случается не так, как мы планировали, то может случиться даже еще лучше. Все изменилось, и теперь мы готовы к тому, что в этом мире может произойти все что угодно. Но важно помнить: что угодно может быть и чем-то хорошим, — сказала Мария Колесникова. — Меня не было здесь пять лет. Я с интересом познаю новый мир. Я вышла и узнала, что случилось много плохого, много странного, страшного. Я вышла и я не увидела ни одного человека, которому легко. Я не слышала никого, кто бы сказал, что эти пять лет прошли гладко. Но я не увидела сломленных людей, людей, забывших солидарность или любовь. Я увидела, как много достигли беларусы в своих идеях, в культуре, мысли, глобальном мире, в стране, за ее пределами».
Мария Колесникова добавила, что за пять лет не потеряла надежду. «Я продолжаю надеяться на главные ценности этого мира — добро и сопереживание, они стали еще нужнее сейчас. И они у нас есть. И мы у нас есть», — сказала она.
Павел Северинец также принял участие в записи новогоднего видеообращения Светланы Тихановской.
«Вы дапамагалі палітзняволеным, іх сем’ям. Слалі кветкі жонкам і маці, якім трэба была падтрымка ў цяжкую хвіліну. Усоўвалі грошы пры кожнай нагодзе. Дапамагалі гадаваць ні ў чым не вінаватых дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай прысутнасці. Тое, што людзі захаваліся, не зламаліся — стала магчыма і дзякуючы вам, вашай веры і вашай салідарнасці. Калі разумееш, што пра цябе памятаюць, за цябе моляцца — гэта дае сілу трымацца. Упершыню за пяць гадоў я змог абняць жонку Волю і сына Францішка, якому было два, калі мяне пасадзілі», — сказал Павел Северинец.
Он добавил, что беларусам нужно сражаться за каждого и каждую, кто остается в тюрьмах.
«Каб і Мікола Статкевіч мог абняць сваю жонку, а кожны вызвалены мог абіраць, дзе жыць. Каб само паняцце „палітычны зняволены“ сышло ў нябыт, — добавил Павел Северинец. — Мяне глыбока кранула і тое, як беларусы падтрымліваюць украінскі народ. Хтосьці — служэннем, хтосьці — валанцёрствам. Хтосьці — на фронце, а хтосьці — рублём. Лёсы Беларусі і Украіны неразрыўна звязаныя. Калі Украіна будзе моцнай і вольнай, гэта адкрые шлях і для незалежнай, еўрапейскай Беларусі».
Павел Латушко в видеообращении Светланы Тихановской заявил:
«І тут я хачу звярнуцца да дзяржаўных служачых у Беларусі. Кожны год Лукашэнка і яго прапагандысты паўтараюць, што мы вось-вось здадзімся. Але мы працягваем працаваць на будучыню кожнага беларуса і кожнай беларускі, на лепшую будучыню краіны. Вы бачыце, што сістэма зайшла ў тупік. Вы штодня сутыкаецеся з рашэннямі, якія прымаюцца не ў інтарэсах людзей, а дзеля аднаго чалавека. Але мы з вамі хочам аднаго: павагі, свабоды і бяспекі. Мы ўсе марым пра лепшае жыццё».






